У Беларусі адтэрміноўку для адукацыі можна будзе атрымаць толькі адзін раз

У Беларусі адтэрміноўку для адукацыі можна будзе атрымаць толькі адзін раз

У Беларусі адтэрміноўку для адукацыі можна будзе атрымаць толькі адзін раз. Пра змены, якія плануюцца ў заканадаўстве, у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ распавёў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

"Адтэрміноўку для адукацыі ён [прызыўнік] мае права атрымаць адзін раз, — кажа Раўкоў. — У 18 гадоў паступіў у вышэйшую навучальную ўстанову, атрымаў адтэрміноўку. Усё, ён адвучыўся там, і пасля вучобы ідзе і служыць тэрміновую службу".

Міністр абароны прывёў наступныя лічбы: у нашай краіне 70 чалавек з 100 атрымліваюць адтэрміноўкі і не ідуць у войска, з іх 80% — адтэрміноўкі для атрымання адукацыі. "Чалавек пры любым раскладзе мусіць атрымаць вайскова-уліковую спецыяльнасць", — адзначыў Раўкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі