Адна з кампаній-перавозчыкаў вяртае пасажырскія рэйсы ў Літву
![Памежны пераход "Беняконі", ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/litva-2903.jpg.webp?itok=rZVCv7xE)
Памежны пераход "Беняконі", ілюстрацыйнае фота / gpk.gov.by
Пра аднаўленне з 1 красавіка пасажырскіх рэйсаў у Літву абвясціла кампанія "Сенціера", заўважыў сайт "Зеркало".
Фірма, якая займаецца пасажырскімі перавозкамі з Віцебска, паведаміла пра гэта ў сацсетках, а таксама разаслала СМС-паведамленні кліентам. Рэйсы ў Літву кампанія спыніла ў канцы лютага, калі былі зачыненыя два пераходы на мяжы з Беларуссю.
"Сенціера" плануе выконваць рэйсы з Віцебска ў Вільню і назад. Раней былі рэйсты таксама ў Коўна і Шаўляй, але пра іх аднаўленне гаворка пакуль не ідзе. Першы рэйс з Віцебска адправіцца 1 красавіка ў 20:00 з Віцебска, зваротны рэйс з Вільні прызначаны на 15:00 2 красавіка. Квіток каштуе 160 рублёў у адзін бок.
Дарэчы, акрамя закрыцця двух памежных пераходаў Літва з 1 сакавіка забараніла і нерэгулярную аўтобусную перавозку без дазволу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.