Адміністрацыя прэзідэнта стварыла базу будучых чыноўнікаў

Адміністрацыя прэзідэнта стварыла базу будучых чыноўнікаў

Адміністрацыя прэзідэнта бярэ курс на амаладжэнне. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ заявіла кіраўніца адміністрацыі Наталля Качанава. Яна распавяла, што ў адміністрацыі створана база перспектыўнай моладзі, якая магла б працаваць у дзяржорганах.

“Я для сябе зрабіла дакладную выснову, якімі якасцямі павінен валодаць чалавек. Гэта адказнае стаўленна да той справы, якая яму даручана. Ён мусіць быць шчырым і прыстойным. І мусіць умець працаваць з людзьмі, ставіцца да іх па-добраму”, — кажа чыноўніца.

Качанава расказала, што ў Беларусі дзяржаўныя пасады займаюць больш за 800 чалавек, пры чым 80% з іх  — мужчыны. Але чыноўніца не бачыць у гэтым нічога страшнага і не лічыць, што перад беларускімі жанчынамі закрычыя дзверы. Маўляў, пры жаданні можна ўсяго дабіцца.

Цікава, што курс на амаладжэнне дзяржаўных кадраў Беларусь узяла больш за 10 гадоў таму. Тым не менш у 2013 годзе ў топ-60 чыноўнікаў уваходзіў 21 пенсіянер. У 2016-м колькасць пенсіянераў у топе зменшылася да 15-ці. Чыноўнікі-пенсіянеры — нярэдкасць і ў 2018-м годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі