Адліга прыйдзе ў Беларусь з аўторка

Адліга прыйдзе ў Беларусь з аўторка

У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае ​​надвор'е з адлігай, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Гэта тлумачыцца тым, што ў нашу краіну прыйдзе вельмі цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы.

12 снежня будзе вельмі цёплае для зімовага часу надвор'е. Гэта будзе самы цёплы дзень на тыдні. Уначы тэмпература паветра чакаецца ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, удзень — 2-8 градусаў са знакам "плюс". Па паўднёвым захадзе краіны ўначы прагназуецца +3...+5 градусаў, удзень — 9-11 цяпла. У асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, уначы з мокрым снегам). Ноччу і раніцай чакаецца слабы галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні парывісты.

У сераду, 13 снежня, днём пераважна па паўднёвым усходзе краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе парывісты вецер. Начная тэмпература паветра складзе ад -2...+4 градусы, удзень — ад нуля да +5 градусаў.

У чацвер, 14 снежня, днём на большай частцы краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Уначы слупок тэрмометра пакажа 1-7 са знакам "мінус", удзень чакаецца ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.

У пятніцу, 15 снежня, захаваецца няўстойлівае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Чакаюцца слабыя туман і галалёд, уначы на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Днём прагназуецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да 6 са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі