Адгалоскі землятруса ў Ахоцкім моры адчулі ў Маскве (відэа)

Але выратавальнікі супакойвалі: гэта перастрахоўка, ніякай пагрозы няма.


Землятрус у Ахоцкім моры адбыўся ў пятніцу і меў у эпіцэнтры магнітуду 8,2. На Камчатцы штуршкі адчуваліся на працягу 5 хвілін. У Петрапаўлаўску-Камчацкім людзі выбягалі з кватэр на вуліцу, з будынкаў школ выводзілі дзяцей. Звестак пра ахвяры і разбурэнні няма.


Глыбіня эпіцэнтру землятрусу складае каля 600 кіламетраў, таму яго адчулі ў розных рэгіёнах Расіі (некаторыя беларусы таксама кажуць, што адчувалі штуршкі, але спецыялісты гэта не пацвярджаюць).
 

Тым часам спецыялісты кажуць, што нельга выключаць новых штуршкоў.


Больш за 2 тысячы аператыўных групаў (агулам — каля 100 тысяч чалавек, 20 тысяч адзінак тэхнікі) займаюцца абследаваннем стану аб'ектаў інфраструктуры і эканомікі на тэрыторыі тых рэгіёнаў, якія адчулі на сабе ўплыў стыхіі.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі