Аддзяленні "Белпошты" будуць працаваць у нядзелю ў Мінску і абласных цэнтрах
![Аддзяленні "Белпошты" будуць працаваць у нядзелю ў Мінску і абласных цэнтрах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/post-2503.jpg.webp?itok=E7uvpaHi)
"Белпошта" прыняла рашэнне, што яе аддзяленні ў Мінску і абласных цэнтрах будуць працаваць у нядзелю, 27 сакавіка. Гэта робіцца для таго, каб людзі маглі аплаціць "жыроўкі".
"Для зручнасці кліентаў па аплаце жыллёва-камунальных паслуг РУП "Белпошта" прыняло рашэнне аб працы аддзяленняў паштовай сувязі 27 сакавіка ў горадзе Мінску і абласных цэнтрах", — перадае "Інтэрфакс-Захад" заяву прадпрыемства.
У Мінску аддзяленні паштовай сувязі 27 сакавіка будуць працаваць з 10.00 да 17.00. Дзяжурных АСС і Галоўпаштамт на праспекце Незалежнасці — паводле рэжыму нядзельнага дня.