Ад выбухаў у Емене загінулі 22 чалавекі
![Ад выбухаў у Емене загінулі 22 чалавекі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/jemen-2603.jpg.webp?itok=lZ55t9Ih)
У горадзе Адэн на поўдні Емена адбыліся тры выбухі смяротнікаў. Ад іх загінулі прынамсі 22 чалавекі, перадаюць замежныя СМІ. Відавочцы кажуць пра дзясяткі параненых, сярод якіх ёсць жанчыны і дзеці.
Выбухі адбыліся на кантрольна-прапускных пунктах. Паведамляецца, што каля аднаго КПП выбухнула хуткая дапамога, якой кіраваў смяротнік. Яшчэ два выбухі адбыліся на дарозе да базы, якую выкарыстоўваюць войскі арабскай кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй.
Адказнасьць за выбухі ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава".
Узброены канфлікт у Емtне цягнецца з 2014 года.