Ад Вольскага да "Дай Дарогу!": пад Мінскам пройдзе вялікі рок-фэст "Наш дзень"

Ад Вольскага да "Дай Дарогу!": пад Мінскам пройдзе вялікі рок-фэст "Наш дзень"

30 чэрвеня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца вялікі новы рок-фэст "Наш Дзень". Лайн-ап уражвае імёнамі: Volski, Dzieciuki, Akute, B:N:, "Дай дарогу!", Nizkiz, "Крама", The Superbullz, “Мутнаевока”, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў.


“Беларуская фестывальная культура развіваецца, у афішы ўсё больш фэстаў з удзелам папулярных замежных артыстаў. Але трохі крыўдна, што класныя беларускія музыкі часцяком застаюцца на другім плане. Мы хочам выправіць гэтую сітуацыю па прыкладзе суседніх краін, дзе даўно шмат фэстаў з акцэнтам на сваю музыку”, — кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Уладзімір Плавінскі.


Фестываль будзе працаваць з 12.00 да 22.00. Вялікі лайн-ап дапоўняць адукацыйныя актыўнасці, гульні для дзяцей і дарослых, цікавыя квэсты, фуд-корты, кірмаш і іншыя забавы. Квіткі паступяць у продаж 23 траўня ў 12.00. Кошт — 20 рублёў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі