Ад расійскага падатковага манеўру Беларусь недаатрымала Br520 млн мытных пошлін

Ад расійскага падатковага манеўру Беларусь недаатрымала Br520 млн мытных пошлін

Ад расійскага падатковага манеўру ў нафтавай сферы Беларусь у 2019 годзе недаатрымала 520 мільёнаў рублёў мытных пошлін. Такую лічбу назваў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, кампенсаваць такую суму за кошт iншых плацяжоў было няпроста. 301 мільён рублёў быў кампенсаваны за кошт ПДВ (гэтых паступленняў было больш, чым летась) і плацяжоў, выплачаных фізічнымі асобамі пры ўвозе тавараў, у тым ліку па акцызах і утылізацыйным зборы.

Таксама вырас транзіт тавараў праз Беларусь, дадаў кіраўнік Мытнага камітэта. Напрыклад, у Расію праз Беларусь за студзень-жнівень было накіравана на 308 тысяч тон грузаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі