Ад пачатку халадоў на вуліцах Баранавічаў замерзлі тры чалавекі
Зіма толькі пачалася, а на вуліцах ужо мерзнуць людзі. Сёлета ў баранавіцкія шпіталі трапілі ўжо тры замерзлыя. Адну з іх, 64-гадовую жанчыну, якую падабрала на вуліцы “хуткая”, уратаваць не ўдалося. Пацярпелая ў стане ап’янення праляжала на бульвары Штэкераў усю ноч. Яе сэрца білася 10 разоў на хвіліну заміж 60-80. Дактары просяць не мінаць п’яных людзей, якія ляжаць на вуліцах.