Ад пачатку года ў Беларусі грыбамі атруціліся 96 чалавек

Ад пачатку года ў Беларусі грыбамі атруціліся 96 чалавек

Ад пачатку года ў нашай краіне грыбамі атруціліся 96 чалавек. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назвала загадчыца аддзялення гігіены харчавання Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вія Шукевіч.

Па стане на 20 верасня ў Беларусі зафіксаваныя 83 выпадкі атручвання грыбамі, прычым адзін з іх — са смяротным вынікам. Першае месца ў гэтай сумнай статыстыцы займае Мінск (37 выпадкаў), другое — Магілёўская вобласць (14). На Гродзеншчыне і Брэстчыне зарэгістравана па пяць выпадкаў, Гомельшчыне - дзевяць, Віцебшчыне — 7, Міншчыне — 6. Агулам пацярпелі 96 чалавек.

Эксперт дадала, што вострыя атручванні ядавітымі грыбамі па сваёй цяжкасці займаюць вядучае месца сярод усіх небактэрыяльных харчовых атручванняў. 

Атручванні грыбамі маюць характэрныя прыкметы. Захворванне пачынаецца праз 3-12 гадзін пасля ўжывання іх у ежу. Спярша ўзнікае рэзкі боль у жываце, неўтаймоўныя ваніты, панос, слабасць, галаўны боль. Потым могуць пачацца сутаргі, галюцынацыі.

Прычынай атручвання могуць стаць не толькі атрутныя па сваёй прыродзе, але і так званыя ўмоўна ядомыя грыбы, калі іх няправільна прыгатаваць. Да такіх заліваюцца некаторыя віды сыраежак, свінушкі, ваўнянкі, чарнушкі ды інш.

дарэчы, атручванне можа наступіць і ад ядомых грыбоў, калі яны доўга былі без кулінарнай апрацоўкі. Нярэдкія выпадкі, калі людзі атручваюцца недаваранымі і сырымі грыбамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі