Вы тут

Ад мінімальных балаў на ЦТ у 2020 годзе могуць зусім адмовіцца

Абітурыенты / Еўрарадыё

Міністэрства адукацыі разглядае некалькі варыянтаў наконт парогавых балаў на сёлетнім цэнтралізаваным тэставанні. 

Летась, падводзячы вынікі ЦТ, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк казаў, што ў 2020 годзе парогавыя балы па прадметах будуць павышаныя. 

Але сёння Міністэрства адукацыі разглядае тры варыянт — павысіць мінімальныя балы, пакінуць ранейшыя альбо зусім ад іх адмовіцца. Пра гэта ў каментары TUT.by распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.

"Мы разглядаем варыянты як павысіць парогавыя значэння, так і пакінуць іх на існуючым узроўні. Магчыма, мы зусім анулюем парогавыя балы, каб пры паступленні працавалі толькі конкурс і канкурэнцыя паміж абітурыентамі. Які варыянт будзе прыняты, пакуль сказаць складана: ёсць аргументы на карысць кожнага з іх", — патлумачыў чыноўнік.

Мяркуецца, што канчатковае рашэнне будзе прынятае да канца лютага. 

Цяпер мінімальныя (парогавыя) балы выглядаюць вось так:

па беларускай і рускай мовах для ўсіх спецыяльнасцяў, акрамя філалагічных, — ад 10 (для будучых філолагаў — ад 25);

па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, калі гэта першы профільны прадмет, — ад 20;

па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, геаграфіі, замежных мовах, калі гэта першы профільны прадмет, — ад 25;

па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, калі гэта другі профільны прадмет, — ад 10;

па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, геаграфіі, замежных мовах, калі гэта другі профільны прадмет, — ад 15.

Пры паступленнi на вайсковыя і сілавыя спецыяльнасці па першым і другім прадмеце гэтыя балы яшчэ ніжэй — ад 7. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.