Ад “БНР-100” да кампаніі “Годна” — што наперадзе?

Ад “БНР-100” да кампаніі “Годна” — што наперадзе?

Два гады прайшло са святкавання “БНР-100”, але каманда, што зладзіла гэта мерапрыемства, не развалілася. Больш за тое, яна пашырылася і за два гады адзначылася арганізацыяй такіх знакавых мерапрыемстваў, як “Свята Незалежнасці”, “Мова Фэст”, “Годны Дзень Волі”. І вось новая ініцыятыва — грамадская кампанія “Годна”.


Якія мэты ў кампаніі і на які перыяд часу разлічанае яе правядзенне? Чаму сёння такое актуальнае пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці і ці магчыма паскорыць гэта фармаванне з дапамогай грамадскай кампаніі? Ці час цяпер кідаць высілкі на нешта, апроч супрацьстаяння пандэміі каранавіруса?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць каардынатар кампаніі “Годна” кіраўнік кампаніі Symbal.by Павел Белавус, каардынатарка кампаніі “Годна” менеджарка праектаў агенцтва “Тваё Заўтра” Аліна Красачка і кіраўнік культурніцкай арганізацыі “Арт Сядзіба” Алесь Снег.

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі