Абс*раць змагароў пад іх пастамі можна — пракурор Івацэвіцкага раёна
Пракурор Аляксандр Хоміч / ivatsevichy.by
На сустрэчы з насельніцтвам пракурор Івацэвіцкага раёна сказаў, што "абс*раць змагароў пад іх пастамі можна, і за гэта нічога не будзе". Пра такія вынікі сустрэчы напісаў у сацсетцы Threads адзін з яе ўдзельнікаў, які падпісваецца як Давід Бакуменка. Гэта заўважылі брэсцкія праваабаронцы з "Вясны".
Іншы карыстальнік Threads вылічыў, што гаворка ідзе пра мерапрыемства з удзелам пракурорам Івацэвіцкага раёна Аляксандрам Хомічам. (Першы карыстальнік пісаў пад тым жа нікам пра сустрэчу з Хомічам у Тэлеграме і нават трапіў на фота раёнкі з мерапрымества.)
Праваабаронцы выказваюць сумнеў, што пракурор сапраўды мог такое сказаць. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам абразы ў інтэрнэт-прасторы могуць трапляць пад адміністрацыйную адказнасць. А ў некаторых выпадках (напрыклад, калі ёсць прыкметы распальвання варожасці) — і пад крымінальную адказнасць.
З другога боку, можна прыгадаць устаноўку, агучаную Лукашэнкам на сустрэчы з пракурорамі ўвосень 2020 года — "часам не да законаў".