Абмежаванне ў 2% ад афіцыйнага курсу не тычыцца расійскага рубля

Абмежаванне ў 2% ад афіцыйнага курсу Нацыянальнага банка Беларусі па валютах у абменніках не тычыцца расійскага рубля. Нагадаем, паводле рашэння Нацбанка, кошт валюты там можа адрознівацца ад афіцыйнага курсу на плюс-мінус два адсоткі, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, у пятніцу ўрад і Нацбанк увялі 30% збор на набыццё валюты. Як мяркуецца, ён будзе дзейнічаць да 1 лютага 2015 года.

Сталі вядомыя вынікі сённяшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар вырас толькі на 10 рублёў і складае 10900, еўра аслабеў яшчэ на 70 рублёў (у чацвер яго курс знізіўся на 200) — да 13320, расійскі рубель вырас з 184 да 187 беларускіх рублёў.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі