Абаронцы Курапатаў прэзентавалі базу дадзеных па рэстаране "Поедем поедим"
![Абаронцы Курапатаў прэзентавалі базу дадзеных па рэстаране "Поедем поедим"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/image_from_ios_0.jpg.webp?itok=PMWI_WGP)
11 кастрычніка ў Мінску абаронцы Курапатаў прэзентавалі базу дадзеных па рэстаране "Поедем поедим". Яны лічаць, што байкот працуе, бо забаўляльная ўстанова не карыстаецца папулярнасцю. У сярэднім штодня ў яе прыязджае 9 наведвальнікаў. У базе таксама прадстаўленыя дадзеныя па персанале рэстарана, яго пастаўшчыках.
База была створаная за 130 дзён варты, якую актывісты грамадскіх і палітычных арганізацый вядуць каля ўстановы. Яны патрабуюць закрыцця рэстарана, які працуе каля народнага мемарыяла: у часы сталіншчыны ў Курапатах расстрэльвалі нявінных людзей.
Агулам абаронцы адсядзелі за кратамі 115 сутак і атрымалі штрафаў на 20 000 рублёў.
![Абаронцы Курапатаў прэзентавалі базу дадзеных па рэстаране "Поедем поедим"](/sites/default/files/paragraphs/image/imagefromios1_1.jpg)