Абаронца БАТЭ Дзяніс Палякоў заключыў кантракт з "Уралам"

Абаронца БАТЭ Дзяніс Палякоў заключыў кантракт з "Уралам"

Абаронца БАТЭ і нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Дзяніс Палякоў заключыў кантракт з "Уралам". У расійскі клуб ён перайшоў на правах свабоднага агента.

Палякову 27 гадоў. Сёлета ён гуляў за кіпрскі АПОЭЛ, а летам вярнуўся ў Барысаў, паўдзельнічаў у паспяховым выступленні каманды ў чэмпіянаце краіны і ў Лізе Еўропы. Прэс-служба ФК "Урал" адзначае, што "Палякоў, дзякуючы сваім гульнявым якасцям, можа закрыць адразу некалькі пазіцый на полі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі