9 красавіка долар патаннеў адразу на 160 рублёў, еўра — на 340

У чацвер, 9 красавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках курс долара знізіўся на 160 рублёў і цяпер складае 14 350, еўра патаннеў на 340 рублёў — да 15 420, курс расійскага рубля вырас на 7 рублёў — да 274.

Нагадаем, у сераду, 8 красавіка, курс долара вырас на 20 рублёў — да 14 510, курс еўра знізіўся на 80 — да 15 760 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 262 да 267 рублёў.

У сакавіку беларусы прадалі валюты больш, чым купілі

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі