9 чэрвеня ў Беларусі будзе да +25, дажджы — толькі па паўночным усходзе
![9 чэрвеня ў Беларусі будзе да +25, дажджы — толькі па паўночным усходзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-0806.jpg.webp?itok=ABATOby5)
9 чэрвеня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Пра гэта інфармуе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра складзе +6...+12 градусаў, на ўсходзе чакаецца да 14 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 17-23 градусаў вышэй за нуль, па поўдні прагназуюць да +25 градусаў.