86 абстрэлаў за суткі — расіяне працягваюць біць па Херсоне і вобласці

Наступствы ўчорашняга абстрэлу Херсона / @tymoshenko_kyrylo
Наступствы ўчорашняга абстрэлу Херсона / @tymoshenko_kyrylo

У выніку абстрэлу Херсона сёння загінулі два чалавекі, піша Hromadske са спасылкай на намесніка кіраўніка Офіса ўкраінскага прэзідэнта Кірыла Цімашэнку. Загінулыя — 32-гадовая парамедык і мужчына 70 гадоў. Расійскі снарад трапіў у месца, дзе быў размешчаны медпункт і адбывалася выдача гуманітарнай дапамогі. Загінулы мужчына, імаверна, атрымліваў гуманітарную дапамогу.

Яшчэ два чалавекі атрымалі мінна-выбуховыя і чэрапна-мазгавыя траўмы. У пацярпелай жанчыны яшчэ і аскепкавыя раненні твару. Яны ў бальніцы.

Расіяне сышлі з Херсона, але працягваюць яго абстрэльваць. Hromadske піша, што за суткі расійскія вайскоўцы 86 разоў абстралялі тэрыторыю Херсонскай вобласці: адкрывалі агонь з артылерыі, РСЗА, танкаў, мінамётаў, атакавалі дронамі. Мясцовыя паблікі паведамляюць, што Херсон цалкам абясточаны.  Працягваюцца моцныя абстрэлы аб'ектаў крытычнай інфраструктуры ў Карабельным раёне горада.

86 обстрелов за сутки — россияне продолжают бить по Херсону и области
Россияне ежедневно обстреливают Херсон / Константин Рыженко

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі