6 лютага на большай частцы Беларусі — мокры снег

6 лютага на большай частцы Беларусі — мокры снег

6 лютага ў Беларусі ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, удзень будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы па паўночным захадзе краіны часам прагназуецца снег. Зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі — снег, мокры снег, па захадзе з дажджом. Месцамі будуць слабая завея і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, удзень з пераходам на паўночны парывісты. Дарэчы, удзень у асобных раёнах вецер будзе моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 марозу, па ўсходзе краіны месцамі будзе 8-10 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад -1 да +4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі