55-гадовы прафесар устанавіў рэкорд — пражыў 74 дні пад вадой

Джозеф Дзітуры / Reuters
Джозеф Дзітуры / Reuters

55-гадовы прафесар Джозеф Дзітуры ўстанавіў рэкорд — пражыў 74 дні пад вадой. Навуковец жыве ў спецыяльным будынку на глыбіні 9 метраў у лагуне Кі-Ларго ў Фларыдзе. Папярэдні рэкорд па колькасці дзён, праведзеных пад вадой, складаў 73 дні. Яго ўстанавілі амерыканскія навукоўцы ў 2014 годзе, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Прафесар кажа, што есць яйкі, рыбу і іншыя прадукты з высокім утрыманнем бялку. Ён займаецца фізічнымі практыкаваннямі, праводзіць заняткі анлайн. Джозеф Дзітуры плануе заставацца пад вадой не менш за 100 дзён. Мэтай эксперыменту з'яўляецца даследаванне ўплыву экстрэмальнага ціску і падводных умоў на арганізм чалавека.

55-гадовы прафесар устанавіў рэкорд — пражыў 74 дні пад вадой
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі