54% беларусаў лічыць адносіны Беларусі з ЕС добрымі

54% беларусаў лічыць адносіны Беларусі з ЕС добрымі

Больш за палову беларусаў лічыць добрымі адносінамі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, якое правёў праект "Усходняе суседства ЕС" з сакавіка па травень 2017 года ў краінах Усходняга партнёрства. Рэпрэзентатыўная выбарка склала 1000 чалавек. 

Згодна з вынікамі апытання, 53% беларусаў да Еўрасаюза ставяцца нейтральна. Гэты паказчык істотна вырас у параўнанні з 2016 годам — тады было 46%. Колькасць беларусаў з адмоўным стаўленнем да ЕС за год скарацілася з 13% да 6%.

54% жыхароў нашай краіны лічаць добрымі адносіны з Еўрапейскім Саюзам. Аднак гэта менш, чым лашні паказчык у 58%.

Даверам ЕС карыстаецца ў 52% насельніцтва Беларусі. Гэта большая ступень даверу, чым да ААН (46%), Еўразійскі эканамічны саюз (46%) і NATO (21%).

54% беларусаў лічыць адносіны Беларусі з ЕС добрымі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі