Вы тут

5 жніўня чакаецца да +32 па Гомельшчыне

5 жніўня ў Беларусі будзе ад +22 да +32 / БЕЛТА

У сераду, 5 жніўня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы і зранку па паўночным захадзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночны ўмераны, пры навальніцах — парывісты. 

Уначы чакаецца 12-18 вышэй за нуль, удзень будзе ад +22 па паўночным захадзе да +32°С па паўднёвым усходзе краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.