5 траўня па паўднёвым усходзе Беларусі будзе да 30 градусаў цяпла

5 траўня па паўднёвым усходзе Беларусі будзе да 30 градусаў цяпла

Пераменная воблачнасць прагназуецца ў Беларусі 5 траўня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У асобных раёнах краіны ў суботу пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночны 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца +8...+13 градусаў, удзень — 17-23 вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе ўначы чакаецца ад 14 да 17 градусаў цяпла, удзень — 24-30 са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі