Сёння ў Мінску агучаць прысуд па справе СМС-мінёра

Абвінавачаны — 34-гадовы жыхар Мінскай вобласці. У лютым 2014-га ён напісаў СМС, калі ехаў у метрапалітэне, у якім паведаміў пра наяўнасць у яго выбуховага прыстасавання і пра намер яго ўзарваць ("У мяне бомба я ў метро дзе ўзарваць код актывацыі падкажы"). Тады метро было спынена, людзі эвакуяваныя, правяраліся ўсе станцыі. "Жартаўніка" неўзабаве затрымалі.

Ён абвінавачваецца адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Гэта — заведама непраўдзівае паведамленне пра падрыхтоўку выбуху, якое стварыла небяспеку для жыцця і здароўя людзей, нанесла страты ў буйным памеры (яны ацэньваюцца ў 90 млн рублёў); “Згвалтаванне”, “Сэксуальныя дзеянні з непаўнагадовай” і “Дэманстрацыя парнаграфіі”.

Прысуд агучаць сёння а 14-й гадзіне.

Здымак з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі