Вы тут

30 лістапада чакаецца моцны парывісты вецер і мокры снег

У аўторак чакаюцца парывісты вецер і мокры снег / Pexels, Isak Fransson

У аўторак, 30 лістапада, прагназуецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, па поўначы — моцны снег. Месцамі чакаецца завея. Уначы па ўсходзе Беларусі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На дарогах будзе галалёдзіца, у асобных раёнах слабы галалёд. 

Вецер прагназуецца заходні, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

На працягу сутак тэрмометры пакажуць ад -5 да +1. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.