Вы тут

30 красавіка дэлегацыя "Белнафтахіма" ў Маскве працягне перамовы наконт нафты

БЕЛТА

30 красавіка дэлегацыя "Белнафтахіма" ў Маскве працягне перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі з пастаўкамі няякаснай нафты з Расіі. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна. 

Перамовы пачаліся сёння на базе Мінэнерга Расіі. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае намеснік старшыні "Белнафтахіма" Уладзімір Сізоў.

Дарэчы, сёння канцэрн паведаміў, што чыстая нафта па нафтаправодзе "Дружба" ў Беларусь дагэтуль не паступіла. 

19 красавіка "Белнафтахім" заявіў, што нафта з Расіі рэзка пагоршылася. Пазней транзіт нафты спынілі Польшча і Украіна. Ад няякаснай сыравіны сапсавалася дарагое абсталяванне на Мазырскім НПЗ.