2Morrow2Late выклалі ў інтэрнэт сінгл “Be Yourself” (слухаць)

2Morrow2Late прэзентуюць на сваёй старонцы “ВК” сінгл “Be Yourself”, які складаецца з аднайменнага баевіка “Be Yourself” ды медляка “Close”. Па словах гітарыста і вакаліста гурта Змітра aka JimWin новыя трэкі адрозніваюцца ад папярэдніх большай свежасцю гучання і даюць разуменне, якім будзе наступны паўнавартасны альбом.

“Раней усе песні пісаў я, прыносіў іх на рэпетыцыю і мы разбіралі іх менавіта так, як я першапачаткова прыдумаў, — тлумачыць свежасць JimWin. — Цяпер жа і бубнач і басіст бяруць актыўны ўдзел у аранжыраванні. Плюс — у песні “Close” мне дапамагла праспяваць сяброўка Валерыя Валадзько з гурта Harotnica. Гэта таксама вельмі змяніла гучанне 2Morrow2Late. У выніку песня атрымалася не ў нашай стылістыцы, але вельмі прыгожая”.

Цяпер музыкі актыўна працуюць над новым матэрыялам і сёлета плануюць яшчэ як мінімум два невялікія рэлізы. Бліжэйшы з’явіцца восенню і, калі ўсё атрымаецца, будзе складацца з чатырох песень. Усе гэтыя міні-выданні з’явяцца і на новым альбоме, рэліз якога запланаваны на наступны год.

Фота: budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі