2900 рублёў за "пікетаванне... шляхам размяшчэння на шкле выявы герба Пагоня"

2900 рублёў за "пікетаванне... шляхам размяшчэння на шкле выявы герба Пагоня"

У Мінску суд Першамайскага раёна аштрафаваў маці чатырох дзяцей Дар'ю Пажытных. 2900 рублёў за "пікетаванне... шляхам размяшчэння на шкле выявы герба Пагоня ў бел-чырвона-белай расфарбоўцы".

Як паведамляе тг-канал @viasnanazirae, 18 сакавіка ўчастковы паведаміў жанчыне, што на яе складзены пратакол, а 22-га яе выклікалі ў РУУС, затрымалі і павезлі ў суд. Справу разгледзеў суддзя Максім Трусевіч.

На судзе Дар'я Пажытных зачытала пастанову Саўміна ад 2007 года, у якой пазначана, што герб Пагоня занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў нашай краіны. Да таго ж, казала яна, КаАП не забараняе ўпрыгожваць сваю кватэру, тым больш сімволікай, якая афіцыйна зарэгістравана. Суддзя ж пабачыў у "Пагоні" бел-чырвона-белую сімволіку.

– Вершнік якога колеру на ім? — спытаў ён.

– Белы вершнік на чырвоным фоне.

– Якая гэта расфарбоўка атрымліваецца? Бел-чырвоная, правільна? — працягваў пытацца Трусевіч.

– Можна і так сказаць, але не бел-чырвона-белая.

Пасля гэтага суддзя зрабіў выснову, што віна жанчыны даказаная і аштрафаваў яе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі