29 траўня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

29 траўня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

29 траўня ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы пераважна па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы, удзень магчымы град. Уначы і зранку ў асобных раёнах слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, удзень з пераходам на паўночна-заходні парывісты, пры навальніцах — моцны парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе 12-18 са знакам "плюс", удзень чакаецца ад +15 па захадзе да +28 па ўсходзе краіны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі