Вы тут

28 верасня ў Беларусі рэзка падаражэлі долар і еўра

У Беларусі заўважна падаражэлі долар і еўра / БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы, Набанк вызначыў новыя курсы валют. Сёння рэзка выраслі курсы долара і еўра. 

Курс долара ЗША вырас амаль на тры капейкі — з 2,5992 да 2,6262 беларускага рубля. На 2,5 капейкі павялічыўся курс еўра — з 3,0318 да 3,0570 беларускага рубля. Паменшаў курс расійскай валюты: за 100 расійскіх сёння даюць 3,3365 беларускага рубля (у пятніцу — 3,3813). 

Да кошыка асноўных валют беларускі рубель ўмацаваўся на 0,2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.