У пятніцу, 25 сакавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Вецер чакаецца паўночны, удзень з пераходам на заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць -4...+2, удзень будзе ад 9 цяпла па ўсходзе да +17 па захадзе краіны.