Вы тут

22 студзеня чакаецца парывісты вецер і ападкі

Reuters

У сераду, 22 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Часам прагназуюцца ападкі — дождж і мокры снег. У другой палове дня месцамі на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні моцны парывісты. 

На працягу сутак тэмпература паветра будзе ад -1 да +5. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.