Вы тут

22-гадовы інстаграм-кандыдат з Брэста — канчаткова больш не кандыдат

Уладзіслаў Сыса / Фота з яго старонкі "Укантакце"

Інстаграм-кандыдат з Брэста Уладзіслаў Сыса канчаткова выбывае з выбарчай гонкі. Суд адхіліў скаргу хлопца на пазбаўленне рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Тыдзень таму 22-гадовага студэнта Варшаўскага ўніверсітэта пазбавілі статусу кандыдата ў дэпутаты. Асноўная прычына — пражыванне ў Польшчы падчас вучобы. Тое, што Уладзіслаў — грамадзянін Беларусі і прапісаны ў Брэсце, значэння для суда не мела.

“Скаргу я напісаў, але рэгістрацыю не вярнулі, — расказаў Еўрарадыё Уладзіслаў Сыса. — У хуткім часе еду ў Польшчу, вучоба ўжо месяц ідзе. Ва ўніверсітэце ведаюць пра маю сітуацыю, але не вельмі хочуць дапамагаць, таму трэба вяртацца”.

Уладзіслаў Сыса дадае, што не шкадуе пра ўдзел у выбарчай кампаніі. У інтэрв’ю Еўрарадыё, студэнт расказваў, што ў выпадку перамогі на выбарах будзе выступаць за ўступленне Беларусі ў Еўрасаюз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.