21-гадовы жыхар Ваўкавыска скраў... пустую каробку

Не пашанцавала пры крадзяжы 21-гадоваму жыхару Ваўкавыска. Малады чалавек, раней судзімы за незаконны абарот наркотыкаў, прыйшоў у краму са зламысным намерам. Скарыстаўшыся момантам, калі ў гандлёвай зале побач з ім нікога не было, юнак вырашыў скрасці фотаапарат "Самсунг". Ён узяў з прылаўка ўпакоўку і вынес яе з крамы.

Праўда, па-за крамай хлопец высветліў, што стараўся дарма: скрынка была пустой.

Знаходзячыся пад вартай за ўчыненай раней злачынства, малады чалавек паведаміў у яўцы з пакаяннем і пра гэты ўчынак, паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі