Вы тут

2021-ы пачнецца ў Беларусі з дажджоў

Днём — дождж, да ночы — мокры снег

Сапраўдная зіма ў Беларусі не наступіць з пачаткам 2021 года. Мяркуючы па прагнозах сіноптыкаў, студзень у прынцыпе будзе дастаткова цёплым.

Так, 1 студзеня па большай частцы краіны будзе + 2...+ 7 градусаў, чакаюцца дажджы з мокрым снегам. Па начах — мінусавая тэмпература, таму будзе моцная галалёдзіца.

2 і 3 студзеня будзе крыху халадней: днём — -2...+3 градусы. Таксама магчымыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Калі верыць доўгатэрміноваму прагнозу надвор'я, то сур'ёзныя замаразкі (да -10 днём) прыйдуць у Беларусь толькі ў канцы студзеня

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.