Вы тут

20 верасня ў Беларусі будзе цёпла — да +21°С

Надвор'е ў Беларусі

У нядзелю, 20 верасня ў Беларусі будзе цёпла — да + 21 °С. Такая тэмпература будзе назірацца на паўднёвым захадзе краіны. А ў іншых рэгіёнах удзень будзе ад 14 да 19 градусаў вышэй за нуль.

Ноччу, зрэшты, нашмат халадней — ад +2 да +8, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

20 верасня будзе воблачна, але без ападкаў. У першай палове дня ў асобных раёнах — слабы туман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.