20 тон беларускага сала знішчылі ў Расіі

Сала з Беларусі

Сала з Беларусі / Рассяльгаснагляд

У Расіі затрымалі і знішчылі 20,4 тоны сала з Беларусі. Яго везлі з Мінскай вобласці ў Маскву.

Як паведамляе прэс-служба Рассяльгаснагляду, аўтамабіль з салам спынілі ў Смаленскай вобласці 13 сакавіка. Вытворцам быў пазначаны Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат.

Кіроўца падаў ветэрынарны сертыфікат з адзнакамі пра ветэрынарны кантроль у афіцыйным пункце ўвозу. Але дакумент аказаўся падробленым. На палетах не было адбіткаў клеймаў, якія пацвярджаюць, што тавар прайшоў ветэрынарна-санітарную экспертызу ў Беларусі.

Прадстаўнікі Рассельгаснагляду звязаліся з Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі. Беларускае ведамства не пацвердзіла паходжанне і бяспеку прадукцыі.

Паведамляецца, што 21 красавіка сала ўтылізавалі. А перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

20 тон беларускага сала знішчылі ў Расіі
Сала з Беларусі / Рассяльгаснагляд

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.