19:54 Адвакату Казуліна пагражаюць

Невядомы пагражаў
адвакату Казуліна Ігару Рынкевічу. Здарэнне адбылося каля мінскай станцыі метро
«Усход». Вось што распавёў Еўрапейскаму радыё сам Ігар Рынкевіч:

«Я з метро выходзіў,
каб сесці ў аўтамабіль, на якім павінен быў накіравацца ў калонію «Віцьба», дзе
знаходзіцца Аляксандр Казулін.

А на выхадзе з падземнага пераходу мяне дагнаў
мужчына гадоў 30-ці, і ён мне кінуў такую рэпліку: «Адвакат, ты сёння не
даедзеш туды». І ён накіраваўся ў метро.

Я спытаў у кантралёра, ці заходзіў туды
такі чалавек, назваў прыкметы. Яна сказала, што заходзіў і не адзін, а са
спадарожнікам. Пры гэтым яны паказалі нейкія пасведчанні адпаведных органаў».