19 сябраў Партыі БНФ знаходзяцца за кратамі ў Беларусі — Саранчукоў

Рыгор Кастусёў / sb.by
Рыгор Кастусёў / sb.by

19 сябраў Партыі БНФ знаходзяцца ў Беларусі за кратамі па крымінальных артыкулах. Пра гэта ў гутарцы з racyja.com распавёў выканаўца абавязкаў кіраўніка партыі Вадзім Саранчукоў. З 2021-га ён знаходзіцца "у вымушанай доўгатэрміновай камандзіроўцы" ў Літве. Сярод фронтаўцаў, якія знаходзяцца ў зняволенні — старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, прызнаны праваабаронцамі палітвязнем. "Усе дзеянні нашай арганізацыі ляжаць у прававым полі, таму і прысуд для старшыні партыі, і іншыя прысуды мы расцэньваем як рэпрэсіўныя, — кажа Саранчукоў. — Ніводны з нашых сябраў не парушае заканадаўства і дзейнічае ў рамках статуту і праграмы Партыі БНФ".

Вадзім Саранчукоў пракаментаваў змены заканадаўства ў Беларусі, якія датычаць палітычных партый. "Відавочна, што вялікая колькасць арганізацый пасля прыняцця гэтага закона будуць закрытыя, — кажа партыйны кіраўнік. — Трэба адзначыць, што сойм нашай арганізацыі зыходзіць, безумоўна, з прынцыпаў бяспекі ўсіх нашых сябраў. Таму наша рашэнне будзе прынятае акурат у гэтым рэчышчы".

Нядаўна выканаўца абавязкаў старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў заявіў, што яна гатова да ліквідацыі, бо няма магчымасці для дзейнасці ў новых умовах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі