Вы тут

19 красавіка ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е

БЕЛТА

Пераменная воблачнасць захаваецца ў Беларусі 19 красавіка, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду. Месцамі па паўднёвым усходзе парывы дасягнуць 12 метраў за секунду.

Уначы чакаецца ад нуля да 5 градусаў цяпла, але месцамі — да 3 марозу. Удзень паветра прагрэецца да 12-17 вышэй за нуль, па захадзе будзе да +19.