19-гадовы Віталь Лісаковіч будзе выступаць за заграбскае “Дынама”

19-гадовы Віталь Лісаковіч будзе выступаць за заграбскае “Дынама”

19-гадовы Віталь Лісаковіч будзе выступаць за заграбскае “Дынама”. Пра гэта паведамляе прэс-служба ФК “Шахцёр” (Салігорск). Аднаго з самых таленавітых маладых беларускіх футбалістаў аддалі ў арэнду ў харвацкі клуб. Яна разлічана да 31 траўня бягучага года. Пры гэтым “Дынама” мае першачарговае права па пакупку правоў на нападаючага. Альбо летам ён застанецца ў Заграбе, альбо вернецца ў Салігорск.

Лісаковічу 8 лютага споўніцца 20 гадоў. З 2014 года ён выступае за “Шахцёр”, з’яўляецца вельмі тэхнічным гульцом. Летась у 22 гульнях забіў 8 галоў. Віталь — футбаліст маладзёжнай зборнай Беларусі.

Адзначым, што заграбскае "Дынама" — шматразовы чэмпіён Харватыі, рэгулярна выступае ў еўракубках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі