19 чэрвеня па паўднёвым усходзе Беларусі будзе да 30 градусаў цяпла

19 чэрвеня па паўднёвым усходзе Беларусі будзе да 30 градусаў цяпла

У аўторак, 19 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы 1-6 метраў за секунду, удзень — заходні 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа 12-18 вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +22 градусаў па паўночным захадзе да +30 па паўднёвым усходзе краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі