18:49 Расія можа абмежаваць гандаль мясам з Беларуссю

Расійскія інспектары пачалі праверкі на прадпрыемствах Гродзенскай вобласці, якія перапрацоўваюць мяса і рыбу і экспартуюць прадукцыю на расійскі рынак. На бягучым тыдні такія праверкі пачнуцца ў Брэсцкай вобласці.


У гэты час міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксей Гардзееў заявіў журналістам, што да нашай краіны ёсць сур'ёзныя прэтэнзіі па пастаўках свініны.

Ён зазначыў, што калі Беларусь не распачне захады па абмежаванні нелегальных паставак і рээкспарту свініны, то Расія можа ўвесці абмежаванні на гандаль мясам.

Па яго словах, кантрабандныя пастаўкі мяса з Беларусі ў 2006 годзе перавысілі 40 тысяч тон, прычым практычна ўсё яно было з Польшчы, імпарт з якой у Расію забаронены. Агульныя аб'ёмы нелегальных паставак мяса ў Расію ў мінулым годзе ацэньваюцца ў 200-250 тысяч тон.

Паведамляе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі