18:40 Мядзельская ДАІ падаравала дзецям флікеры

Акцыю “Добрая дарога” правялі 20 лютага супрацоўнікі Мядзельскай дзяржаўтаінспекцыі для дзяцей, якія адпачываюць у лагеры “Зубраня”.

 608 школьнікам лютаўскай змены, што прыехалі сюды з ўсёй Беларусі, ДАІшнікі не толькі расказалі пра тое, як сябе паводзіць на дарозе, і пра неабходнасць выконваць правілы бяспекі, але і падаравалі святлоадбівальныя элементы — флікеры.


Па словах начальніка Мядзельскай ДАІ Андрэя Чарняўскага, акцыю такога кшталту яны праводзяць упершыню. Раней навучальная праца з дзецьмі абмяжоўвалася адной зменай у “Зубраняці” навучэнцаў профільных класаў ДАІ і рэдкімі наведваннямі інспектарамі школ.