17 лютага абвесцяць прысуд па справе "Рабочага Руху"
![Падчас суда над удзельнікамі "Рабочага руху" / gp.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ruch-0911-6.jpg.webp?itok=g3gk8jNc)
Падчас суда над удзельнікамі "Рабочага руху" / gp.by
У Гомельскім абласным судзе 17 лютага абвесцяць прысуд па справе "Рабочага руху", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Спрау разглядаюць з 9 лістапада. Абвінавачанымі па ёй праходзяць 10 актывістаў — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль. Яны знаходжзяцца пад вартай адзін год і пяць месяцаў.
Усіх актывістаў вінавацяць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення. Праваабаронцы прызналі ўсіх падсудных палітвязнямі.
Апошні месяц суд быў закрытым, нават спрэчкі бакоў праходзілі ў закрытым рэжыме.
Як распавядала Еўрарадыё, усе 10 "рухаўцаў" адмовіліся прызнаваць сваю віну. На судзе яны адмовіліся даваць паказанні. Напрыканцы снежня Аляксандр Капшуль абвясціў галадоўку, пратэстуючы супраць умоваў утрымання ў гомельскім СІЗА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.