17 ліпеня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

17 ліпеня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі на 17 ліпеня аранжавы ўзровень небяспекі. Прычына — навальніцы і залевы, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы. Удзень у асобных раёнах прагназуецца град. Зранку месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду, удзень месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмомерта пакажа ад 14 да 20 градусаў цяпла. Удзень ён падымецца да 22-28 са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі