Вы тут

17-гадовы пасажыр памёр у цягніку Мінск — Брэст

Машына хуткай дапамогі / TUT.by

У цягніку Мінск — Брэст 5 красавіка памёр 17-гадовы пасажыр, піша TUT.by са словаў афіцыйнага прадстаўніка упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Іванюка.

Трагедыя здарылася ўвечары ў нядзелю. Хлопцу стала кепска, на гэта звярнулі ўвагу іншыя пасажыры. Падчас прыпынку на станцыі Аранчыцы ў цягнік прыехалі медыкі, але, на жаль выратаваць юнака не змаглі. 

"Паводле папярэдніх даных, смерць маладога чалавека наступіла ад прыроджанай паталогіі сасудаў галаўнога мозгу. З мэтай выяўлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза", — заявіў Іванюк.

Паведамляецца, што цягнік затрымаўся ў дарозе амаль на дзве гадзіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.