16:52 За адзін дзень па новым Кодэксе затрыманы 124 кіроўцы

1 сакавіка, у дзень уступлення ў сілу новага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, супрацоўнікамі ДАІ за перавышэнне хуткасці былі затрыманы 86 кіроўцаў.



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўтаінспекцыі. Нагадаем, новы кодэкс узмацняе адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху.

Так, перавышэнне ўстаноўленай хуткасці больш чым на 30 км/гадз накладаецца штрафам ад 2 да 10 базавых велічынь. За паўторнае перавышэнне на працягу года больш за 20 км/гадз кіроўца караецца штрафам ад 4 да 15 базавых велічынь або пазбаўляецца права кіравання транспартным сродкам да года.

За ваджэнне ў нецвярозым стане 1 сакавіка затрыманы 38 чалавек. Паводле новага заканадаўства, такое парушэнне цягне пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам на тэрмін ад аднаго да трох гадоў.

У прэс-службе абверглі чуткі аб тым, што, згодна з новым адміністрацыйным кодэксам, кіроўцы абавязаны ўвесь час мець пры сабе медычную даведку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі